TUT.BY пазбавілі льгот рэзідэнта ПВТ пасля ліста з ДФР

07/07/2021 - 10:01
З флагштока каля бізнес-цэнтра, дзе знаходзіўся офіс партала, знялі сцяг TUT.BY / @tutby_official​

TUT.BY пазбавілі правоў на льготы рэзідэнта Парку высокіх тэхналогій пасля ліста з Дэпартамента фінансавых расследаванняў (ДФР) Камітэта дзяржаўнага кантролю, паведамляе тэлеграм-канал "TUT.BY Навіны". 

Ліст быў датаваны 17 траўня 2021 года і падпісаны намеснікам старшыні КДК Ігарам Маршалавым.

У лісце на імя дырэктара ПВТ Усевалада Янчэўскага гаварылася, што "падчас вывучэння фінансава-гаспадарчай дзейнасці таварыства атрыманыя доказы таго, што з моманту набыцця ТАА "ТУТ БАЙ МЕДЫЯ" статусу рэзідэнта ПВТ у 2019 годзе да цяперашняга часу фарміраванне часткі выручкі ажыццяўлялася за кошт выкарыстання праграмнага забеспячэння трэціх асоб".

Пры гэтым пра якія доказы ідзе гаворка, у лісце не было ні слова. Нягледзячы на гэта, КДК папрасіў разгледзець пытанне аб страце ТАА "ТУТ БАЙ МЕДЫЯ" права на льготы ў 2019, 2020 і 2021 гадах.

У ПВТ аднагалосна падтрымалі просьбу Камітэта дзяржкантролю.

Сёння ў Эканамічным судзе Мінска праходзіць падрыхтоўчае судовае пасяджэнне па пазове "ТУТ БАЙ МЕДЫЯ" да адміністрацыі Парку высокіх тэхналогій. Кампанія аспрэчвае рашэнне назіральнай рады ПВТ аб страце права на льготы. Па хадайніцтве ДФР КДК пасяджэнне праходзіць у закрытым рэжыме. 

Адначасова праз тое, што рахункі кампаніі аказаліся заблакаваныя, TUT.BY давялося адмовіцца ад минскага офіса. 

"Раніцай 7 ліпеня супрацоўнікі бізнес-цэнтр Omega Tower знялі з флагштока сцяг TUT.ВУ", — расказалі ў кампаніі.

Якия наступствы для ІТ-бізнесу можа мець прэцэдэнт з такімі эканамічнымі прэтэнзіямі да TUT.BY, Еўрарадыё распавядаў эксперт у галіне ІТ-тэхналогій і ІТ-бізнесу, сябра Каардынацыйнай рады Максім Баграцоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі