Турыстаў, што атруціліся ў Хургадзе, сёння плануюць выпісаць

31/10/2021 - 08:05
Сорак чалавек былі гаспіталізаваныя / pixabay

Сарок расійскіх турыстаў былі шпіталяваны з сімптомамі атручвання на егіпецкім курорце Хургада. Большасць з іх — дзеці.

Лекары плануюць выпісаць турыстаў ужо ў нядзелю, расказаў РІА Навіны прэс-сакратар расійскай амбасады ў Каіры.

Пра масавае атручванне, якое закранула галоўным чынам дзяцей, стала вядома ў пятніцу вечарам. Пра інцыдэнт расійскім СМІ паведамілі сваякі пацярпелых.

Санітарныя ўлады Хургады на двое сутак зачынілі гатэль, у якім адбылося масавае атручванне пастаяльцаў. Турыстаў рассялілі па іншых гасцініцах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі