Тры гады калоніі прысудзілі 50-гадовай палітзняволенай

23/09/2024 - 09:55

Аксана Ляпко / t.me/viasna96

Палітзняволенай Аксане Ляпко прысудзілі тры гады калоніі агульнага рэжыму, піша праваабарончы цэнтр "Вясна".

Такі вырак 20 верасня ў Гродзенскім абласным судзе абвясціў суддзя Валерый Раманоўскі. 50-гадовую жанчыну прызналі вінаватай паводле ч. 2 і ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Пракурор Дзяніс Корда прасіў прызначыць палітзняволенай тры з паловай 3 гады калоніі.

Вядома, што Аксану Ляпко затрымалі 23 студзеня. Тады супрацоўнікі КДБ ладзілі так званы "рэйд па салідарнасці" Падчас яго пад удар трапілі сваякі і блізкія палітвязняў і атрымальнікі дапамогі ад ініцыятывы IneedHelp.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі