Трох музыкаў гурта Irdorath асудзілі на 1,5 года калоніі агульнага рэжыму

28/12/2021 - 09:08

Па 1,5 года калоніі агульнага рэжыму атрымалі паводле прысуду музыкі Пятро Марчанка, Юлія Марчанка і Антон Шніп з гурта Irdorath, паведамляе Беларуская рада культуры. Такі тэрмін пакарання для ўсіх прасіў і пракурор. 

Музыкаў затрымалі разам з сябрамі 2 жніўня падчас святкавання дня нараджэння. Нагодай стаў іх удзел у вулічных маршах, дзе музыкі гралі і спявалі. Іх абвінавацілі ва ўдзеле і арганізацыі мерапрыемстваў, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).  

Дарэчы, два тыдні таму лідары гурта Надзея і Уладзімір Калачы былі асуджаныя на два гады калоніі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі