Трамп зноў пачаў гандлёвую вайну з Канадай

21/07/2026 - 08:51

Дональд Трамп / PBS

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ пра дадатковыя пошліны ў 50% на шэраг канадскіх тавараў.

У Белым доме заявілі, што гэтая мера з'яўляецца адказам на дыскрымінацыю амерыканскай прадукцыі з боку Канады. У прыватнасці, гаворка ідзе пра аўтамабілі, алкаголь і малочную прадукцыю.

Пад дадатковыя пошліны трапілі самыя разнастайныя канадскія тавары — ад віна да хакейных клюшак і цэменту. Аднак пошліны не ўводзяцца супраць калійных угнаенняў, крытычна важных мінералаў, рыбы і энерганосьбітаў.

Тарыфы павінны набыць моц праз 30 дзён. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі