Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп / East News / Matt Kelley
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп незадаволены назвай штата Нью-Мексіка. У сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social ён прапанаваў перайменаваць яго ў Нью-Амерыка — і зрабіць гэта неадкладна.
"Мы — не Мексіка, мы — Злучаныя Штаты Амерыкі!" — напісаў Трамп.
Ён лічыць, што новая назва павысіла б прэстыж тэрыторыі і нават паўплывала б на рост даходаў насельніцтва.
Раней Трамп ужо падпісваў указы, якімі перайменоўваў Мексіканскі заліў у Амерыканскі, а возера Антарыа ў возера Амерыка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут