Адпачынак не дапамог / encierro/Shutterstock
Толькі 52% беларусаў адчуваюць сябе цалкам адноўленымі пасля адпачынку. Пры гэтым маладыя адпачываюць больш эфектыўна: сярод людзей да 25 гадоў такіх 70%, а сярод працаўнікоў старэйшых за 46 гадоў — толькі 41%. Такія вынікі паказала апытанне на партале rabota.by.
Не ўсе могуць пераключыцца з працы адразу пасля заканчэння працоўнага дня. 52% апытаных кажуць, што адчуваюць сябе свабоднымі ад працоўных абавязкаў адразу. Яшчэ 27% трэба для гэтага дзень-два, а астатнім — больш часу.
Адпачынку таксама перашкаджае сама праца: 43% удзельнікаў апытання заявілі, што падчас адпачынку іх хаця б раз турбавалі па працоўных пытаннях. Нават адзін званок або адказ на працоўны ліст можа перашкодзіць нармальна пераключыцца і адпачыць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут