"Толькі кэш пад матрацам!" Уладам трэба, каб долар даражэў

10/08/2023 - 15:58

Калі вы планавалі выдаткі ў доларах, самы час забегчы ў абменнік / Еўрарадыё

Долар пабіў чарговы рэкорд за апошнія паўтара года. 10 жніўня ён вырас амаль на тры капейкі і каштуе 3,1788 рубля. Еўра таксама дасягнуў максімуму прыкладна за той жа перыяд. Ён падаражэў больш чым на тры капейкі і каштуе 3,46 рубля.

Каб трымаць беларускую эканоміку на плаву, ураду трэба, каб долар наогул каштаваў 3,4-3,5 беларускага рубля.

Курсы валют 10 жніўня / banki24.by

Еўрарадыё даведалася, чаму долар і еўра ўмацоўваюцца, навошта эканоміцы дарагі долар і ці час бегчы ў абменнік.

 

“Толькі кэш пад матрацам!”

Падзенне курсу беларускага рубля да долара і еўра апошнім часам звязанае перш за ўсё са зніжэннем курсу рубля расійскага, кажа эканаміст Яраслаў Раманчук.

Ёсць рызыка, што беларускія прадукты перастануць купляць у Расіі. Дзе тады зарабіць грошай? / РІА "Новости"

Эканаміст, кіраўнік праекта "Кошт урада" Уладзімір Кавалкін адзначае, што беларускі рубель можа ўпасці яшчэ мацней.

— Беларускія тавары становяцца даражэйшымі на расійскім рынку. Гэта азначае, што трэба альбо дэвальваваць [зніжаць курс нацыянальнай валюты. — Еўрарадыё] беларускі рубель, альбо скідваць цэны [на беларускія тавары ў Расіі]. Ці трэці вынік, які можа быць, — гэта продаж беларускіх тавараў у Расіі спыніцца, а імпарт з Расіі ў Беларусь павялічыцца. То-бок эканоміка адрэгулюе гэтую сітуацыю або праз падзенне ВУП і рост імпарту з Расіі, або праз дэвальвацыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі