У TikTok флэшмоб: дзяўчаты сохнуць па стылёвым Мікалаі Лукашэнку

30/04/2019 - 12:33
Скрыншоты з відэа

У сацсетцы TikTok набірае абароты жартоўны флэшмоб, прысвечаны Мікалаю Лукашэнку. Юныя красуні ў захапленні ад новай прычоскі сына Аляксандра Лукашэнкі, але страшна хвалююцца, даведаўшыся, што яму ўсяго 14 гадоў.

Усё гэта адбываецца пад песню Брытні Спірс "Criminal", па сюжэце якой дзяўчына закохваецца ў "кепскага хлопца". Але сэнс флэшмобу хутчэй супрацьлеглы: бо "кепскія" ў гэтай сітуацыі хутчэй дзяўчаты, якія мараць пра стасункі з 14-гадовым падлеткам.

Ужо апублікаваныя дзясяткі відэа, некаторыя з іх атрымалі па 50 тысяч лайкаў. Выглядае гэта вось так:

Фота, якое падабаецца дзяўчатам, зробленае карэспандэнтам Reuters падчас нядаўняга візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай:

Reuters

TikTok — мабільны сэрвіс, карыстальнікі якога дзеляцца кароткімі відэа. Сэрвіс перажывае выбуховы ўзлёт папулярнасці, яго ўсталявалі больш за 500 млн разоў. Карыстальнікі TikTok — падлеткі, а кантэнт у асноўным дзіўны, але варты.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі