Тэртэль заявіў пра затрыманне ўкраінскіх шпіёнаў у Беларусі

20/10/2022 - 12:43
Іван Тэртэль / Sputnik

На тэрыторыі Беларусі працавала рэзідэнтура ўкраінскай разведкі. Пра гэта заявіў старшыня КДБ Іван Тэртэль.

"Затрыманыя рэзідэнт, грамадзянін Украіны, а таксама двое нашых грамадзян, якія ўступілі на шлях здрады, працавалі ў інтарэсах замежнай дзяржавы. Акрамя таго, намі затрыманы былы вайсковец, падпалкоўнік. Прозвішча цяпер называць не буду, ён працаваў на Службу бяспекі Украіны", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка спецслужбы.

Тэртэль таксама заявіў, што ў розных рэгіёнах Беларусі затрымалі "вялікую колькасць грамадзян Украіны, якія закідваліся на нашу тэрыторыю".

Ніякіх доказаў старшыня КДБ не прывёў.

Раней па абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве і працы на ўкраінскую разведку вінавацілі журналіста-палітвязня Дзяніса Івашына. Яму прысудзілі 13 гадоў і 1 месяц калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі