Вайсковая авіяцыя, фота ілюстрацыйнае / "Ваяр"
Старшыня КДБ Іван Церцель расказаў пра ліквідацыю сеткі замежных спецслужбаў на тэрыторыі Беларусі.
"Контрразведка Беларусі выявіла і ліквідавала развітую сетку замежных спецслужбаў, якая пры садзейнічанні пэўных асоб на нашай тэрыторыі займалася ўсталяваннем тэхнічных сродкаў, што дазвалялі праслухоўваць перамовы нашых пілотаў", — заявіў Тэртэль.
Па яго словах, гаворка ідзе пра пілотаў як грамадзянскай, так і ваеннай авіяцыі. Таксама ўдзельнікі сеткі маніторылі сітуацыю вакол рэжымных аб’ектаў. Дадатковай інфармацыі Церцель не прывёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут