ТБМ: Засведчыце сваю прыналежнасць да гісторыі і культуры нашага народа!

23/07/2018 - 18:03

Сакратарыят Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны звярнуўся да грамадзян нашай краіны ў справе чарговага Перапісу насельніцтва, прызначанага на 2019 год. "Адно з важных пытанняў датычыцца самаідэнтыфікацыі беларусаў і наўпрост звязанае з нацыянальнай бяспекай краіны, — гаворыцца ў звароце грамадскай арганізацыі. — Гэта пытанне пра родную мову".

ТБМ прапануе грамадзянам краіны, незалежна ад палітычных і рэлігійных поглядаў, нацыянальнасці падчас правядзенння перапісу "размаўляць з перапісчыкамі на беларускай мове, запаўняць апытальныя лісты на беларускай мове і пазначаць сваю родную мову так: беларуская".

Адзначаецца, што такім чынам будзе засведчана "прыналежнасць да гісторыі і культуры нашага народа", будзе падтрыманая беларуская мова, а таксама людзі паспрыяюць "умацаванню незалежнасці і нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі