Талісманам чэмпіянату свету-2021 у Мінску і Рызе стаў вожык Спайкі

24/02/2020 - 11:20

Вожык Спайкі стаў талісманам чэмпіянату свету па хакеі 2021 года. Турнір пройдзе ў Мінску і Рызе.

Дырэктар крэатыўнага агенцтва DAB Мікіта Усціновіч патлумачыў, што шукалі сімвал, які аб'яднаў бы Беларусь і Латвію. "Мы хацелі зрабіць сімвал чэмпіянату ўлюбёнчыкам усіх заўзятараў і тых, хто абыякавы да гульні. Вожык — наш герой. Праецыруючы яго характар ​​і ўласцівасці на хакейную пляцоўку, мы ўбачылі, што вобраз вожыка вельмі добра падыходзіць для абедзвюх нашых зборных: працавітыя, хуткія, спрытныя, здольныя ў патрэбны момант даць адпор на спартыўнай арэне", — цытуе яго словы сайт hockey.by.

Раней у глядацкім галасаванні ў Беларусі перамог жук Хрушч, а прафесійнае журы выбрала янота Гуляку. У Рызе гледачы аддалі перавагу вожыку Спайкі, а журы — яноту Гуляку. 

У выніку спецыялісты вырашылі сумясціць канцэпцыі вожыка і янота. Іх новы варыянт і стаў сімвалам чэмпіянату свету.

Талісман мог быць такім...
...альбо такім

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі