"Даліна смерці", ЗША
Каліфарнійскі рэгіён пустыні "Даліна Смерці" заквітнеў палявымі кветкамі. Мясцовыя ведаюць, што асноўныя колеры гэтай пустыні — карычневы і шэры. Але цяпер паўсюль віднеюцца пошугі фіялетавага, ружовага і жоўтага колераў, распавядае Washington Post.
Навукоўцы кажуць, што адначасова заквітнелі дзясяткі (а магчыма і сотні) тысяч квадратных кіламетраў.
Са шматгадовай засухі пустыню вывеў спачатку ўраган Хілары, які прынёс сюды самы дажджлівы дзень за ўсю гісторыю назіранняў, а затым штармы.
У выніку пустыня не проста заквітнела — у ёй нават адрадзілася даўно мёртвае возера. Турысты з усёй краіны прыязджалі, каб скарыстацца рэдкім шанцам пераплысці яго.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут