9 траўня вызначацца фіналісты футбольнай Лігі Еўропы. "Валенсія" паспрабуе адыграць у лонданскага "Арсенала" гасцявыя 1:3, а "Чэлсі" у матчы з нямецкім "Айнтрахтам" задаволіць нават нулявая нічыя, бо ў Франкфурце яны згулялі ўнічыю 1:1. Жывыя трансляцыі запланаваны на "Беларусь 5" і "Беларусь 5. Інтэрнэт".
Фінал Лігі Еўропы пройдзе 29 траўня ў Баку.
Напярэдадні стаў вядомы другі фіналіст футбольнай Лігі чэмпіёнаў. 1 чэрвеня ў Мадрыдзе з "Ліверпулем" згуляе "Тотэнхэм", які ў другім паўфінальным паядынку вырваў перамогу ў "Аякса". Зусім магчыма, што абодва фіналы будуць англійскія.