Сёння ў Мінску гарэў гарадскі аўтобус

06/01/2017 - 06:03

Каля 6-й гадзіны раніцы 6 студзеня на вуліцы Лабанка ў Мінску гарэў гарадскі аўтобус. Пра гэта БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Аляксандр Папко. Паводле яго слоў, аўтобус рухаўся па маршруце "ДС Сухарава-5 — ДС Кунцаўшчына". На момант, калі адбылося ўзгаранне, у салоне былі некалькі чалавек. Ніхто з іх не пацярпеў.

Кіроўца выклікаў ратавальнікаў, якія аператыўна патушылі аўтобус. Мяркуецца, што прычынай узгарання стала кароткае замыканне. Канчатковую выснову зробяць эксперты.

Тэлеканал "Беларусь 1" дадае, што ў салоне аўтобуса было каля 15 чалавек. Аўтобус атрымаў значныя пашкоджанні.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі