Сёння ў Беларусі завяршаецца перадвыбарная агітацыя

10/09/2016 - 06:41

У суботу ў Беларусі завяршаецца перадвыбарная агітацыя. У асноўны дзень галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў, 11 верасня, кандыдатам у дэпутаты агітаваць ужо будзе забаронена. Іх, дарэчы, паводле дадзеных ЦВК, засталося 485 чалавек.

Як інфармуе БЕЛТА, 227 кандыдатаў у дэпутаты скарысталіся магчымасцю паўдзельнічаць у тэледэбатах, 416 выступілі на тэлебачанні, 380 — на радыё. Больш за 380 чалавек прадаставілі свае перадвыбарчыя праграмы для публікацыі ў газетах.

"Ніякіх парушэнняў няма". Выбары на ўчастках, дзе ў камісіі трапіла апазіцыя

Навошта мінчане балатуюцца ў рэгіёнах за дзясяткі і сотні кіламетраў ад сталіцы

Учора ў цэнтры Мінска на пікеце ў падтрымку аднаго з кандыдатаў у дэпутаты пратэставалі супраць будаўніцтва Беларускай АЭС. Фота: Facebook

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі