Сёння можа вызначыцца сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі па футболе

19/11/2016 - 07:56

Адразу ўсе матчы перадапошняга, 29 тура чэмпіянату Беларусі па футболе пройдуць сёння, 19 лістапада. Найбольшай увагі заслугоўваюць гульні “Дынама” (Мінск) — “Іслач” і “Шахцёр” — “Славія”.

 “Шахцёр” мае 55 ачкоў і займае другі радок турнірнай табліцы. Пры ўмове, калі ён сёння пераможа мазыран, а канкурэнт салігорскага клуба — мінскае “Дынама” — не зможа выйграць у “Іслачы”, салігорскі клуб датэрмінова стане ўладальнікам сярэбраных медалёў. Калі ж гарнякі наадварот страцяць ачкі, то ў апошнім туры застанецца інтрыга з падзелам сярэбраных і бронзавых узнагародаў. Мінскае “Дынама” з 52 ачкамі цяпер на трэцім месцы.

Шансы на трэцяе месца таксама захоўвае “Мінск”, які з 47 ачкамі займае 4-е месца. Але для гэтага яму трэба, каб сталічнае “Дынама” прайграла двойчы запар, а самі гараджане павінны выйграць у двух апошніх турах. Сёння “Мінск” гуляе ў гасцях з мікашэвіцкім “Гранітам”.

Іншыя матчы 29-га тура: “Віцебск” — БАТЭ, “Крумкачы” — “Дынама” (Брэст), “Нафтан” — “Белшына”, “Слуцк” — “Нёман”, “Гарадзея” — “Тарпеда-БелАЗ”.

Усе матчы пройдуць у адзін час — пачатак у 14.00.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі