Сёлета Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт набраў з Беларусі 450 студэнтаў

11/10/2022 - 13:28
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт / ehu.lt

Па выніках уступнай кампаніі на 2022/2023 года Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт набраў больш за 600 першакурснікаў. Як адзначае прэс-служба ўстановы, гэта амаль удвая болей, чым летась.

Прычым з Беларусі паступілі 450 студэнтаў, 45 чалавек — з Украіны, а 56 — з  Расіі. Ёсць у ЕГУ таксама першакурснікі з Малдовы, Казахстана, Грузіі, Літвы.

Сёлета ўніверсітэт разам са школай лічбавай інжынерыі EPAM упершыню запусціў набор на новую бакалаўрскую праграму "Інфарматыка". На яе было пададзена больш за 170 заявак, з іх 131 чалавек быў рэкамендаваны да залічэння.

На бакалаўрскія праграмы "Медыя і камунікацыя" ды "Візуальны дызайн" сёлета залічылі больш за 100 студэнтаў на кожную.

Новы акадэмічны год у ЕГУ пачаўся 1 кастрычніка. 
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі