Сёлета Беларусь скароціць імпарт электраэнергіі амаль на 11%

04/01/2016 - 16:28

Беларусь у 2016 годзе скароціць імпарт электраэнергіі амаль на 11%. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства энергетыкі нашай краіны, з Расіяй дасягнутая дамоўленасць на пастаўку ў бягучым годзе электраэнергіі ў Беларусь ў аб'ёме 2,5 млрд кВтгадз. Па выніках мінулага года аб'ём імпарту склаў 2,8 млрд кВтгадз.

Сёлета Беларусь будзе імпартаваць электраэнергію "з мэтай павышэння энергетычнай бяспекі краіны, дыверсіфікацыі паліўна-энергетычнага балансу і правядзення рамонтнай кампаніі энергетычнага абсталявання на гарантаванай аснове на эканамічна выгадных для Рэспублікі Беларусь умовах".

Стратэгія Мінэнергетыкі па імпарце электраэнергіі, "з улікам ўводу новых высокаэфектыўных энергетычных магутнасцяў", накіраваная на зніжэнне аб'ёмаў пастаўкі электраэнергіі з-за межаў краіны. У 2012 годзе гэты паказчык складаў 7,9 млрд кВтгадз, у 2013-м — 6,7 млрд, у 2014 годзе — 3,8 млрд кВтгадз.

Фота: Fotolia, ria.ru

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі