Сярод пастаянных членаў Саўбеза Беларусі сілавікоў стала больш

11/06/2021 - 18:42

Аляксандр Лукашэнка падпісаў чарговы дакумент, які датычны да дзейнасці Савета бяспекі Беларусі. Месяц таму быў апублікаваны дэкрэт №2  "Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу". Цяпер жа з'явіўся ўказ № 214 "Аб Савеце бяспекі Рэспублікі Беларусь". Сцвярджаецца, што ён "не толькі абнаўляе і актуалізуе нормы", якія рэгламентуюць дзейнасць Саўбеза, "але і накіраваны на павышэнне яго ролі".

Але галоўным выглядае не гэта, а тое, што пастаяннымі членамі Саўбеза цяпер будуць таксама генпракурор і кіраўнік Камітэта дзяржкантроля, якія раней уваходзілі толькі ў яго пашыраны склад.

Сярод пастаянных членаў Саўбеза ўжо не будзе парытэту: "грамадзянскіх" застаецца 4, а сілавікоў будзе 6.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі