Сяргей Чалы прызнаўся, што з'ехаў ва Украіну

30/06/2021 - 16:56

Незалежны аналітык Сяргей Чалы прызнаўся, што з'ехаў ва Украіну. Пасля працяглага перапынку ён праводзіць чарговы стрым на сваім YouTube-канале. "Я цяпер у Адэсе, ва Украіне, — сказаў у ім Чалы. — А не гаварыў, бо не хацеў падстаўляць людзей, якія заставаліся ў Мінску".

Сяргей Чалы кажа, што чакаў, калі з Беларусі з'ездзе "дарагі яму чалавек".

Пакуль Чалы не мог сказаць, дзе ён знаходзіцца і не праводзіў традыцыйныя тыднёвыя стрымы, ён стаў з'яўляцца ў жывым эфіры Еўрарадыё ("Чалы на канікулах") у пятніцы а 16-й.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі