Сярэдні заробак за студзень — ніжэй, чым у лістападзе 2018-га

19/02/2019 - 18:42

Сярэдні заробак за студзень 2019 года склаў 982 рублі. Такую лічбу назваў прэм'ер-міністр Сяргей Румас на пасяджэнні ўрада 19 лютага. 

"Ужо ёсць статыстыка за студзень — сярэдні заробак склаў 982 і, у прынцыпе, знаходзіцца ў рамках прагнозу ўрада", — перадае яго словы прэс-служба Савета міністраў. 

Дарэчы, гэты заробак ніжэйшы ў параўнанні не толькі са снежаньскім — тады намінальны налічаны сярэдні заробак склаў 1115,3 рубля. Заробак за першы месяц 2019 года нават ніжэйшы, чым быў у лістападзе 2018-га — тады ён склаў 994 рублі. І гэта пры тым, што ў лістападзе акурат адзначалася падзенне заробкаў. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі