Сярэдні заробак у Беларусі ў снежні — 1238,7 рубля

24/01/2020 - 13:41

За снежань 2019 года намінальная налічаная сярэдняя заработная плата ў Беларусі склала 1238,7 рубля. Такую лічбу назваў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Дарэчы, у лістападзе таго ж года сярэдні заробак складаў 1113,1 рубля. Такім чынам, заробак за снежань вырас на 125,6 рубля. Такая з'ява назіраецца штогод і, як правіла, гэта тлумачыцца выплатай гадавых прэмій пад канец года. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі