Сямён Шапіра падаў у адстаўку з пасады старшыні Федэрацыі хакея Беларусі

28/06/2018 - 10:05

Сямён Шапіра падаў у адстаўку з пасады старшыні Федэрацыі хакея Беларусі. Як піша tut.by, чыноўнік абгрунтаваў гэта невыкананнем задач.

Пра сваю адстаўку Шапіра абвясціў на канферэнцыі ФХБ, якая праходзіць сёння ў Мінску. Па яго словах, хакеем павінен кіраваць чалавек з гэтай сферы.

На чэмпіянаце свету па хакеі ў траўні 2018 года беларуская правалілася і выбыла з эліты сусветнага хакея. 

Кіраўніком ФХБ Шапіра стаў у траўні 2017 года. Яго папярэднікам на гэтай пасадзе быў Ігар Рачкоўскі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі