Сям'я заклікала Байдэна не здымацца з выбараў

01/07/2024 - 07:44

Джо Байдэн з жонкай Джыл / DPA

Сям'я прэзідэнта ЗША Джо Байдэна заклікала яго не адмаўляцца ад барацьбы за перавыбранне, нягледзячы на ​​правальны выступ на нядаўніх тэледэбатах. Дональд Трамп выйграў тэледэбаты з упэўненай перавагай.

Выданне Politico піша, што сваякі ўсклалі вялікую долю адказнасці за правал Байдэна на гэтых дэбатах на ягоных дарадцаў. З-за іх Байдэн аказаўся не гатовы больш актыўна крытыкаваць Трампа, больш абараняўся замест таго, каб расказаць аб сваім бачанні другога тэрміну, лічаць у сям'і.

Замена кандыдата ад дэмакратаў яшчэ магчымая, нагадвае Reuters. Агенцтва публікуе інтэрв'ю з Элейн Камарк, старшым навуковым супрацоўнікам аналітычнага цэнтра Брукінгскага інстытута і членам Нацыянальнага камітэта Дэмакратычнай партыі (DNC). Эксперт нагадвае, што афіцыйна Байдэн "не будзе намінаваны да канца гэтага лета, так што яшчэ ёсць час, каб унесці змены, і ёсць некалькі сцэнарыяў для іх рэалізацыі". Адзін з гэтых сцэнарыяў: Байдэн можа вырашыць сам пайсці ў адстаўку да таго, як будзе намінаваны. Ці ён можа сысці пасля з'езду Дэмакратычнай партыі ў Чыкага ў жніўні, даўшы магчымасць Нацыянальнаму камітэту Дэмакратычнай партыі абраць кагосьці іншага, хто будзе балатавацца супраць Трамп. Выбары ў ЗША павінны прайсці ў лістападзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі