Пагадненне аб "саюзным шэнгене" абяцаюць падпісаць да Новага года

21/06/2019 - 08:38

Праца над міжурадавым пагадненнем паміж Беларуссю і Расіяй аб узаемным прызнанні віз выйшла на фінішную прамую. Пра гэта паведаміў 21 чэрвеня пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка. Паводле яго слоў, зараз бакі завяршаюць неабходныя ўнутрыдзяржаўныя працэдуры, вывяраюць ўсе нюансы прымянення "саюзнага шэнгену".

"Праца над праектам міжурадавага пагаднення аб узаемным прызнанні віз пачалася ў 2015 годзе і зараз знаходзіцца на фінішнай прамой. [...] Зыходзім з таго, што ў бліжэйшы час, да канца года, бакі завершаць працу над гэтым важным дакументам", — сказаў Сямашка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі