Святлану Ціханоўскую ў Еўрапарламент запрасіў яго старшыня Давід Сасолі.
"Сёння я гаварыў са Святланай Ціханоўскай пра сітуацыю ў Беларусі, якая выклікае глыбокую заклапочанасць, — піша ён у Twitter. — Яна прыняла маё запрашэнне ў Еўрапарламент".
Як адзначае Сасолі, Еўрапарламент "адзіны ў падтрымцы людзей Беларусі, якія змагаюцца за дэмакратыю, каб свабодна выбіраць будучыню сваёй краіны".
17 верасня чакаецца прыняццё рэзалюцыі па сітуацыі ў Беларусі. У ёй будзе змешчаны заклік да кіраўніцтва ЕС увесці жорсткія санкцыі ў дачыненні афіцыйнага Мінска, падтрымаць адмену правядзення чэмпіянату свету па хакеі 2021 года ў нашай краіне, пазбавіць Беларусь крыніц замежнага крэдытавання і г. д.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.