Святлана Ціханоўская прыбыла на Мюнхенскую канферэнцыю па бяспецы

17/02/2023 - 11:36
Святлана Ціханоўская і Ілва Ёхансан / https://twitter.com/Tsihanouskaya

Святлана Ціханоўская прыбыла на Мюнхенскую канферэнцыю па бяспецы. Яна ўжо правяла сустрэчу з еўракамісарам па ўнутраных справах ЕС Ілвай Ёхансан. Абмяркоўвалася спрашчэнне візавых працэдур для беларусаў.

Запланаваная працоўная сустрэча з кіраўніцай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен. Гаворка пойдзе, у прыватнасці, пра "пашпарты новай Беларусі".

Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі сустрэнецца таксама з канцлерам Германіі Олафам Шольцам, міністрам замежных спраў гэтай краіны Анналенай Бэрбак, новым прэзідэнтам Чэхіі Петрам Павэлам.

Як піша @pozirkonline, на сустрэчы з Шольцам будзе абмеркаваная "кааліцыя ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі" і новая стратэгія ЕС па Беларусі, па якой нашу краіну прадставіць дэмакратычны рух.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі