Святлана Алексіевіч дала грошы на аперацыю тэледыктарцы Зінаідзе Бандарэнка

26/12/2018 - 15:23

Легендарнай тэледыктарцы Зінаідзе Бандарэнка зрабілі аперацыю на суставе нагі. Аперацыя прайшла паспяхова. Цяпер Бандарэнка ляжыць у шостым шпіталі. 

Пра гэта "Беларускаму партызану" распавёў журналіст Аляксандр Тамковіч, які рыхтуе да выдання кнігу "Далягляды Зінаіды Бандарэнка. Мой шлях да Беларусі". 

"У яе асобная палата з тэлевізарам, камфортныя ўмовы", — дадаў ён. Па словах Тамковіча, на аперацыю Бандарэнка быў арганізаваны негалосны збор грошай, які каардынавала былая старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна. Фінансава дапамаглі Радыё "Свабода", "Белсат", а таксама частку грошай дала нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч

Больш навінаў за 26 снежня ў праграме «Петарда» 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі