Святлана Алексіевіч атрымала прэмію "Ганаровы грамадзянін Цэнтральнай Еўропы"

22/11/2018 - 11:57

Святлана Алексіевіч стала першай лаўрэаткай прэміі “Honorary Central European” (“Ганаровы грамадзянін Цэнтральнай Еўропы”), паведамляе Беларускі ПЭН-Цэнтр.

Гэтая ўзнагарода ўручаецца за ўнёсак у развіццё дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці. 

Прэмію сёлета заснаваў Цэнтральнаеўрапейскі форум (CEF) — міжнародная арганізацыя, якая існуе ўжо дзесяць гадоў. Запрашальны ліст на ўручэнне прэміі падпісаў прэзідэнт Славацкай рэспублікі Андрэй Кіска. “Вашая прысутнасць на цырымоніі будзе гонарам для народу маёй краіны”, — напісаў ён на адрас беларускай пісьменніцы. 

У кансультатыўную Раду форума ўваходзяць такія вядомыя інтэлектуалы, як Адам Міхнік (Польшча), Міклаш Харасці (Венгрыя), Славенка Дракуліч (Харватыя) ды іншыя еўрапейскія дзеячы культуры і палітыкі.

Цырымонія ўручэння прэміі прайшла 17 лістапада ў Браціславе на плошчы Славацкага нацыянальнага паўстання. Падчас уручэння быў зачытаны ўрывак з кнігі Святланы Алексевіч “Час сэканд-хэнд” у славацкім перакладзе. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі