Сусветны тэнісны сезон спынены да лета. Жаночая тэнісная асацыяцыя і Асацыяцыя тэнісістаў-прафесіяналаў прынялі сумесную заяву. У ёй аб'яўляецца, што ўсе турніры прыпынены да 7 чэрвеня. Тэніс, як і іншыя віды спорту, стаў ахвярай каранавіруса.
Рэйтынгі тэнісістаў і тэнісістак будуць замарожаныя. Арына Сабаленка на бліжэйшыя месяцы застанецца 11-й ракеткай свету.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.