Сусветны банк больш не будзе рыхтаваць даклады Doing Business

16/09/2021 - 18:58
Офіс Сусветнага банка / EPA-EFE/SHAWN THEW

Сусветны банк вырашыў больш не рыхтаваць і не публікаваць свае даклады Doing Business, паведамляе ТАСС.

Гэта звязана з парушэннямі, якія былі дапушчаныя пры складанні справаздач за 2018 і 2020 год.

Інфармацыя аб парушэннях з'явілася ў жніўні мінулага года. Пасля гэтага Сусветны банк правёў "сістэматычны агляд і ацэнку змяненняў дадзеных" апошніх пяці дакладаў Doing Business.

У рэйтынгу Doing Business штогод ацэньваліся ўмовы вядзення бізнесу ў розных краінах свету. Паводле інфармацыі "Еўрарадыё", у 2019 годзе Беларусь апусцілася ў рэйтынгу Сусветнага банка на 12 пазіцый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі