Супрацоўнікі МЗС Беларусі назвалі свае любімыя беларускія словы. Сярод іх — натхненне, сяброўства, каштоўнасць, мілагучнасць, жэўжык. Фота і відэа з'явілася ў Twitter.
Як інфармавала Еўрарадыё, міністр замежных спраў Уладзімір Макей у чацвер паўдзельнічаў у мерапрыемстве ў Нацыянальнай бібліятэцы, прымеркаваным да Дня роднай мовы. У сваёй прамове ён адзначыў, што беларуская мова — гэта падмурак дзяржаўнасці.