Судовае пасяджэнне па справе сайта 1863x.com перанесена на месяц

14/12/2016 - 12:32

Судовае пасяджэнне 14 снежня, на якім разглядалася пытанне аб закрыцці створанага Эдуардам Пальчысам сайта 1863x.com, скончылася, ледзь пачаўшыся. Па словах стваральніка сайта, суд вырашыў правесці дадатковую экспертызу ў дачыненні да асобных артыкулаў. Экспертыза павінна вызначыць, ці ёсць у гэтых артыкулах складнік экстрэмізму, і вырашыць, ці прызнаваць экстрэмісцкім сам сайт.

“Суд перанеслі на месяц”, ― коратка пракаментаваў Еўрарадыё сітуацыю Эдуард Пальчыс.

Па яго словах, пакуль ідзе судовае разбіральніцтва, ён не мае права разгалошваць яго падрабязнасці.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі