Суд вызваліў кіраўніцу Саюза палякаў ад адказнасці за кірмаш на Казюкі

23/04/2019 - 13:02

Старшыню непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжаліку Борыс вызвалілі ад адказнасці за арганізацыю кірмашу на Казюкі. Такое рашэнне прыняў суд Ленінскага раёна ў Гродне 23 красавіка. 

Такое рашэнне было прынятае ў сувязі з невялікай грамадскай шкодай дзеяння, паведамляе ў Фэйсбуку журналіст Анджэй Пачобут.

Як распавядала Еўрарадыё, 3 сакавіка Саюз палякаў правёў у закрытым дворыку каля генконсульства Польшчы традыцыйны кірмаш Казюкі. Імпрэза ладзіцца ўжо 20-ы год запар. Анжаліку Борыс абвінавацілі ў парушэнні заканадаўства аб арганізацыі масавых мерапрыемстваў.  

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі