Суд над вучнем, якога абвінавачваюць у нападзе на настаўніцу, пачнецца 13 лютага

24/01/2017 - 10:30

13 лютага ў 10.00 у Мінскім гарадскім судзе пачнецца суд па крымінальнай справе аб нападзе на настаўніцу рускай мовы сталічнай гімназіі №74. Абвінавачаны — 16-гадовы вучань 9-га класа. Улічваючы ўзрост абвінавачанага і іншыя абставіны, суд будзе праходзіць у закрытым рэжыме.

Трагедыя ў гімназіі №74 адбылася 22 траўня. Паводле версіі следчых, вучань з напаў на настаўніцу, нанёсшы ёй 17 удараў нажом, у тым ліку ў вобласць жыццёва важных органаў.


"У сувязі з актыўным супраціўленнем пацярпелай, яе паведамленнем сваякам аб злачынстве і своечасовым аказаннем ёй дапамогі нападнік не змог давесці свой план да канца”, — паведамляе Следчы камітэт.

 

Аднакласнікі, іх бацькі, першая настаўніца, трэнер па муай-тай характарызуюць хлопца станоўча. Маўляў, ён з добрай сям'і, праз адзнакі ніколі не перажываў, спакойны і ўраўнаважаны. Паводле следчых экспертыз, падчас здзяйснення злачынства хлопец усведамляў свае дзеянні.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі