Суд над кіраўнікамі прафсаюза РЭП Фядынічам і Комлікам пачнецца 30 ліпеня

17/07/2018 - 13:30

Суд над кіраўнікамі незалежнага прафсаюза РЭП Генадзем Фядынічам і Ігарам Комлікам пачнецца 30 ліпеня ў 11.00. Працэс пройдзе ў судзе Савецкага раёна, паведаміў сайту palitviazni.info Комлік. Іх вінавацяць у нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры.

"Справа прафсаюзаў" узнікла ў жніўні 2017 года. Дома ў Фядыніча і Комліка, а таксама на офісах РЭП у Мінску і Салігорску прайшлі ператрусы. Бухгалтара прафсаюза Ігара Комліка трымалі пад вартай з 2 жніўня па 2 кастрычніка. Цяпер абодва фігуранты справы знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Паводле інфармацыі Следчага камітэта, Фядыніч і Комлік мелі рахунак у Літве. У 2011 годзе на гэты рахунак ад нерэзідэнтаў Беларусі паступалі грошы на 140 тысяч еўра. Як падлічыў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, сума нявыплачаных падаткаў склала 22 867,1 рубля.

Фядынічу і Комліку пагражае да 5 гадоў абмежаванне волі або ад 3 да 7 гадоў пазбаўлення волі з магчымай канфіскацыяй маёмасці.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі