Суд адхіліў скаргу адвакатаў журналіста "КП ў Беларусі" на арышт

13/10/2021 - 13:15
Генадзь Мажэйка / facebook.com/gennadiy.mojeiko​

Суд Партызанскага раёна Мінска адхіліў скаргу абароны на арышт журналіста "Камсамольскай праўды ў Беларусі" Генадзя Мажэйкі, паведамляе "Інтэрфакс-Захад".

"Скаргу на пастанову... аб прымяненні меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай у дачыненні да Генадзя Мажэйкі пакінуць без задавальнення", — абвясціла рашэнне суддзя. 

Рашэнне суда можа быць абскарджанае і апратэставанае ў Мінскім гарадскім судзе. 

Судовае пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме ў сераду. 

Як паведамляла Еўрарадыё, 11 кастрычніка журналісту "КП у Беларусі" Генадзю Мажэйку выставілі абвінавачванне па арт. 130 "Распальванне сацыяльнай варожасці" і арт. 369 "Абраза прадстаўніка ўлады" КК. У цяперашні час журналіст знаходзіцца ў СІЗА ў Жодзіне.

Мажэйка напісаў на сайт kp.by матэрыял, у якім прывёў словы пра загінулага ў перастрэлцы з сілавікамі айцішніка Андрэя Зельцара ягонай аднакласніцы. Пасля гэтага ўлады заблакавалі сайт беларускай версіі "КП", а Мажэйка быў затрыманы. 5 кастрычніка "КП" закрыла сваё прадстаўніцтва ў Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі