Стыхійнае бедства на іспанскім востраве Пальма

27/09/2021 - 08:12

Стыхійнае бедства на іспанскім востраве Пальма (ён уваходзіць у Канарскі архіпелаг) — вывяржэнне вулкана Кумбрэ-В'еха працягваецца там ужо другі тыдзень, знішчаныя сотні будынкаў. Лава набліжаецца да берага акіяна. Большая частка Пальмы знаходзіцца пад воблакам вулканічнага попелу. Мясцовых жыхароў заклікалі насіць ахоўныя маскі, акуляры, пальчаткі, а пасля — заставацца ў сваіх дамах.

Тысячы чалавек раней былі эвакуяваныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі