Стрыжак абверг доступ сілавікоў да базы данатараў BYSOL

23/01/2024 - 12:13

Андрэй Стрыжак

Праўладны канал паведаміў, быццам сілавікі атрымалі доступ да спісу данатараў Фонду салідарнасці BYSOL. Для доказу была паказаная нейкая табліца

У каментары "Медыязоне" кіраўнік фонду Андрэй Стрыжак абверг гэта і заявіў, што сістэма знаходзіцца ў бяспецы: "Ні такой табліцы, ні такіх звестак мы не вядзем. Сістэма выглядае зусім па-іншаму".

Як распавядала Еўрарадыё, напярэдадні на сайт BYSOL адбылася магутная кібератака. Па словах Стрыжака, яна была паспяхова адбітая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі