"Страшна адчыняць дзверы". У Ваўкавыску – выбух адру

03/03/2018 - 12:44

У Ваўкавыску пацверджана 5 выпадкаў адру. Хвароба лічылася ў Беларусі пераможанай, але цяпер ужо дакладна вядома, што захварэлі двое дзяцей і трое дарослых жыхароў горада. Людзі баяцца кантактаў з носьбітамі віруса і не хочуць лішні раз выходзіць на вуліцу.

"У нас на [лесвічнай] пляцоўцы дзіця з адзёрам. Вельмі страшна дзверы адчыняць, нават медычным работнікам. За дзень па 3 чалавекі прыходзяць і кажуць: "Вы нікому дзверы не адчыняйце, каб не захварэць. Так пытанне, якога ... вы самі прыходзіце?! Я разумею, што правяраюць і г.д., але ж самі могуць гэты адзёр і прынесці ў хату. Тым больш ведаючы пра тое, што дзіця да года і не прышчэпленае яшчэ па медычных паказчыках", – піша ў адной з валкавыскіх суполак "ВКонтакте" Таццяна, маладая маці.

Па тэлефоне Таццяна распавядае Еўрарадыё, што падазрэнне на адзёр у суседзяў не пацвердзілася. І дадае, што выходзіць з дому ўсё роўна страшна.

Першы выпадак адру выявілі ў Ваўкавыске ў канцы лютага — захварэла дзіця. Яго бацькі ў свой час з асабістых перакананняў адмовіліся ад прышчэпкі. Усе захварэлыя на сёння — гэта тыя, хто камунікаваў з першым носьбітам хваробы.

Не завжаючы на гэта, сярод жыхароў 44-тысячнага горада вельмі папулярная думка пра тое, што прышчэпкі толькі шкодзяць здароўю людзей. У тых жа групах у сацсетках, дзе абмяркоўваецца выбух захворвання, можна сустрэць рэпосты "праваслаўнага" фільма пра шкоду прышчэпак. Яны заўжды набіраюць шмат лайкаў і рэпостаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі