Прынамсі тры чалавекі загінулі падчас страляніны ў гандлёвым цэнтры на поўначы Мюнхена.
Здарэнне адбылося ў супермаркеце “Алімпія” на поўначы баварскай сталіцы. Месца здарэння ачэплена паліцыяй, наведвальнікі эвакуяаваныя, ідзе спецаперацыя. Жыхароў раёна просяць не выходзіць на вуліцу.
Як заявілі прадстаўнікі паліцыі Мюнхена, нападнік быў не адзін. Нікога са стралкоў затрымаць пакуль не ўдалося.
Як мяркуецца, інцыдэнт адбыўся ў аптэцы гандлёвага цэнтра, дзе ўзброены мужчына адкрыў стральбу па наведвальнікам.
На першых відэакадрах, знятых з месца здарэння, бачныя людзі, якія бягуць прэч і цела, якое ляжыць на падлозе.
Улады Мюнхена паведамілі аб прыпыненні руху на многіх маршрутах гарадскога транспарту. У горадзе не працуе метро, паведамляе ВВС.
У мінулы панядзелак у Баварыі ўзброены нажом і сякерай чалавек напаў на пасажыраў цягніка ў Вюрцбургу. Чацвёра атрымалі раненні.
Нападнік паспрабаваў атакаваць прыбыўшых паліцэйскіх і быў застрэлены.
To see this content visit the full version of this page.