29 траўня ў бельгійскім горадзе Льеж адбылася стральба. Мужчына выхапіў зброю ў паліцэйскага і пачаў страляць у праваахоўнікаў. Двое паліцэйскіх загінулі, двое былі параненыя. Загінуў і кіроўца аўтамабіля, які праязджаў міма. Зламыснік забег у будынак школы і ўзяў у закладніцы прыбіральшчыцу. Падчас перастрэлкі з паліцыяй яго забілі, а закладніцу вызвалілі, паведамляе "Бі-Бі-Сі".
Матывы нападніка невядомыя, не выключаецца, што адбыўся тэракт. Стралок крычаў "Алах акбар!".