Стаў вядомы расклад хакейнай зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету

05/02/2021 - 19:57

Стаў вядомы расклад хакейнай зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету. Яго апублікавала Міжнародная федэрацыя хакея.

Каманды групы "А" правядуць свае матчы ў Алімпійскім спартыўным цэнтры ў Рызе. У першым матчы 21 траўня дружына Міхаіла Захарава сустрэнецца з камандай Славакіі.

23 траўня беларусаў чакае паядынак са Швецыяй, 24-га — з Чэхіяй, 26-га — з Вялікабрытаніяй, 28-га — з Даніяй, 30 траўня — са Швейцарыяй, 1 чэрвеня — з Расіяй.

У чвэрцьфінал выйдуць 4 найлепшыя каманды групы.

Матчы групы "В" пройдуць на "Рыга-Арэне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі