Старшыня праўлення Нацбанка Беларусі: Стаўка рэфінансавання пакуль не зменіцца

11/10/2016 - 09:19

Стаўка рэфінансавання ў Беларусі мяняцца пакуль не будзе і застанецца ранейшай. Адпаведнае рашэнне было прынятае на пасяджэнні праўлення Нацбанка. Пра гэта ў аўторак заявіў старшыня праўлення Павел Калаўр. Паводле яго слоў, да наступнага пасяджэння зменаў не будзе. Аднак ён не назваў дату, калі яно мусіць прайсці. Калаўр толькі адзначыў, што праўленне Нацбанка збіраецца ў канцы кожнага квартала.

На сённяшні дзень стаўка рэфінансавання ў нашай краіне складае 18%. На пачатку 2016 года яна складала 25%, 1 красавіка была зніжаная да 24%, 1 траўня — да 22%, 1 ліпеня — да 20%. Пра тое, як змянялася стаўка рэфінансавання ў нашай краіне, гл. тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі