Станцыю метро “Кастрычніцкая” закрылі амаль на гадзіну з-за нічыйнай торбы

17/10/2018 - 09:17

17 кастрычніка ў 9.19 раніцы на станцыі метро знайшлі “бясхозную” торбу, з-за якой у 9.37 станцыю закрылі для пасажыраў. Пра сітуацыю паведаміла прэс-служба Мінскага метрапалітэна. Цягнікі ехалі без перапынку. Пры гэтым станцыя “Купалаўская” працягвала працаваць у штатным рэжыме.

На месца здарэння выехалі сапёры. Яны аглядзелі торбу і тэрыторыю станцыі. У торбе былі рэчы, праўда, не ўдакладняецца, якія.

У 10.29 праца станцыі метро “Кастрычніцкая” была адноўлена.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі