Станцыю мінскага метрапалітэна "Каменная Горка" каля 14-й гадзіны зачынілі для пасажыраў.
Як паведаміла у сацсетках прэс-служба метро, на станцыі знайшлі безгаспадарчы заплечнік, які спрацаваў на металадэтэктар.
"Выкліканыя супрацоўнікі праваахоўных органаў. Збою графіку руху цягнікоў дапушчана не было. Другая лінія працуе ад станцыі "Магілёўская" да "Кунцаўшчына", — інфармуе прэс-служба метрапалітэна.
У 14.46 станцыю метро адчынілі для пасажыраў.