Сталічная крама “Ласунак” адчыняецца пасля перапынку

03/09/2016 - 07:57

Легендарная кандытарская крама “Ласунак” у Мінску адчыняецца пасля пяцімесячнага перапынку. Урачыстая цырымонія адкрыцця адбудзецца 3 верасня ў 12.00. Яна прымеркаваная да дня горада, які святкуе сталіца. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на камерцыйнага дырэктара фабрыкі “Камунарка” Лілію Сівакову, першыя пакупнікі абноўленага “Ласунка” атрымаюць падарункі. Таксама на адкрыцці крамы запланаваная канцэртная праграма.

“Ласунак” існуе ў Мінску з 1952 года. У 2015 годзе з’явіліся чуткі, што яго ўладальнік, ЗАТ “Ласунак”, плануе правесці рэканструкцыю памяшкання і адкрыць на месцы крамы кавярню. Гэтая інфармацыя выклікала вялікі грамадскі розгалас і гарадскія ўлады не працягнулі дамову арэнды з уладальнікам. Краму перадалі “Камунарцы” з умовай захавання пасля рэканструкцыі назвы, атьмасферы, калектыву і асартыменту беларускіх тавараў. Гандлёвы аб’ект закрыўся на рэканструкцыю 1 красавіка і цяпер, пасля пяцімесячнага перапынку, зноў прыме пакупнікоў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі