Галоўны прыз "Еўрабачання" крыштальны мікрафон / Corinne Cumming / EBU
У Ліверпулі напярэдадні вечарам адбыўся другі паўфінал "Еўрабачання-2023". У ім бралі ўдзел 16 краін. Дзесяць выканаўцаў працягнуць барацьбу ў фінале, які адбудзецца ў суботу, 13 мая.
Па выніках другога паўфіналу барацьбу за галоўны прыз, крыштальны мікрафон, працягнуць:
Нагадаем, па выніках першага паўфіналу ў фінал прайшлі Нарвегія, Харватыя, Партугалія, Сербія, Ізраіль, Фінляндыя, Чэхія, Швецыя, Швейцарыя, Малдова і Украіна. Прадстаўнікі Італіі, Францыі, Германіі, Іспаніі і Вялікабрытаніі традыцыйна ўдзельнічаюць адразу ў фінале, як краіны-заснавальнікі і галоўныя спонсары конкурсу.
Адзначым, што па выніках мінулага "Еўрабачання" конкурс павінен быў прайсці ва Украіне, але там цяпер войны. Таму прадстаўленне перанеслі ў Вялікабрытанію. Такім чынам упершыню з 1980 года конкурс не праходзіць у краіне-пераможцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут